Сэрвіс Timelapse быў запушчаны яшчэ ў 2013 годзе і на сёння ён змяшчае мільёны здымкаў з космасу гарадоў і мястэчак свету. Дзякуючы гэтаму, можна назіраць і за зменамі вакол Оршы. Націснуўшы кнопку “прайгравання”, можна заўважыць, як змянялася Орша і яе ваколіцы пачынаючы з 1984 года. Таксама можна наладзіць хуткасць прагляду альбо спыніць прайграванне і самастойна абраць год, які цікавіць.
Дзеля прыкладу мы паказваем скрыншоты выгляду Оршы з космасу, зробленыя ў 1999 і ў 2016 гадах.
Орша ў 1999 годзе:
Орша ў 2016 годзе:
Спадарожнікавыя фатаграфіі планеты перадаў праект Landsat, які курыруе Геалагічная служба ЗША і NASA. З канца 1970-х гадоў іх спадарожнікі фатаграфавалі планету, а здымкі перадаваліся ў архіў. Google пачала працу над праектам у 2009 годзе, апрацаваўшы на дадзены момант больш за 5 мільёнаў фатаграфій.
Асобна на сэрвісе можна назіраць за 8 рэгіёнамі – гэта тыя мясціны Зямлі, якія выклікаюць вялікае хваляванне эколагаў: асушэнне Аральскага мора, раставанне леднікоў Аляскі, паступовае знікненне амазонскіх лясоў, забудова катарскай сталіцы Дохі і іншае.