Колішняя вядоўца "Мазгабойні" Ірына Піліпенка ўлетку прыдумала свой праект "Бітва розумаў" і цалкам сышла ў яго. "Мазгабойню" сталі весці іншыя людзі, аднак сумяшчэнне гульняў у розных гарадах і іншыя нюансы рознай важнасці спрычыніліся да таго, што ўжо ў снежні можна канстатаваць: "Мазгабойня" ў Оршы пацярпела паразу ад канкурэнта ў выглядзе "Бітвы розумаў". Апошняя сустрэча "Мазгабойні" прайшла ў спорт-бары "Ліга" 8-га лістапада ўсяго з чатырма камандамі, гульню выйграла каманда "Вормс". З таго часу былі прызначаныя дзве гульні, аднак абедзьве былі адмененыя з-за зусім малой колькасці ўдзельнікаў. Апошняя сустрэча была запланаваная на 8-га снежня.
Пакуль арганізатары "Мазгабойні" ніяк не каментуюць, ці ёсць будучыня іх праекту ў горадзе Орша. Суполка ЎКантакце на дадзены момант захоўвае ў сабе ўжо ўнікальную гісторыю, табліцы і фотаздымкі з папярэдніх гульняў. На дадзены момант адбыліся 17 сустрэч.