Сетка СТО "Віраж", ужо не першы год, арганізавала пераднавагоднюю дабрачынную акцыю для дзяцей. Слоган акцыі: "Ни один ребёнок не останется без подарка!". Ініцыятары акцыі плануюць павіншаваць дзяцей пад час ранішнікаў у двух установах: "Дапаможная школа №24 г. Орша" і "Цэнтар дзённага прыбывання дзяцей-інвалідаў". Да акцыі ўжо далучыліся іншыя арганізацыі сярод якіх: гульнёвая пляцоўка "Лімпопо", студыя прыгажосці "Завтрак у Тиффани", аўташкола "приоритет Голд", Ювелірная майстэрня ГолдэнМакс,Суполка ў кантакце "Барахолка Орша-City", арганізатары Лазэртага ў Оршы, дзіцыячы цэнтар "РазвівайКа", салон прыгажосці "ЭГО". Але далучыцца да віншавання дзяцей могуць не толькі юрыдычныя асобы, але і любы чалавек.
Для гэтага трэба, проста, прынесці на СТО "Віраж" свой падарунак. Патрабуюцца наступныя рэчы: спартовы інвентар (обручы, конусы для спортландыі, вялікі мячы на якіх можна сядзець), папера, разфарбоўкі, каляровая папера, каляровы картон, не надта складаныя пазлы, настольныя гульні, масажоры для ног, гумавыя мячы, эспандэры для рук, шахматы, шашкі, развіваючыя цацкі і г.д.
Па дадатковыя пытанні можна звяртацца праз сацыяльную сетку "Вконтакте".