У спорт-бары “Ліга” адбылася чарговая “Бітва розумаў”. Каманда “Лаві вавёрку!” перамагла з 78 пунктамі. Другое месца заняў “Звяз”, якому ўжо даўно не ўдаецца перамагчы. На гэты раз “звязаўцам” не хапіла для перамогі ўсяго 1 бала. Замкнуў тройку “BY.Лён”, які набраў 77 пунктаў, але саступіў “Звязу” па дадатковых паказчыках. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 7 камандаў.
Шмат здагадак выклікала пытанне пра сямейную пару, якая нібы выходзіць з ліфта ў касцюмах жаніха і нявесты. Жартаўнікі нават прыдумалі свой мем з гэтай нагоды. А насамрэч рэкламаваўся не “Магілёўліфтмаш”, а адвакацкае бюро па разводах.
Наступная гульня будзе касцюмаванай, пераднавагодняй, адбудзецца яна 23-га альбо 24-га снежня. Месца правядзення і дата пакуль у сакрэце.