09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

35 чалавек пакараныя

19.12.2016 13:12

3675 праглядаў, 31 каментар

Камітэт дзяржкантролю па выніках праверкі аршанскай медыцыны пакараў 20 супрацоўнікаў мед.установаў і 15 пасадоўцаў

Як высветлілі дзяржкантралёры, парушэнні работы з матэр'яльнымі каштоўнасцямі "Аршанскай цэнтральнай раённай паліклінікі" (так зараз называецца амаль уся сістэма аховы здароўя раёна) доўжыліся не адзін год. Парушэнне таксама ні адно: пачынаючы ад неправільнага вядзення кнігі скрагаў і прапановаў, скончваючы парушэннямі ў выкарыстанні па-за бюджэтных сродкаў.

Кантралёры выявілі неправільнае вядзенне інвентарызацыі: пры па-за планавым пераліку маёмасці было знойдзена 70 неўлічаных раней аб'ектаў коштам у 158 тысяч рублёў. Акрамя медыкаў у парушэннях абвінавацілі і прадстаўнікоў выканаўчай улады - яны кепска пракантралявалі парушаючых медыкаў пры ліквідацыях установаў і аб'яднанні ў адзіную "цэнтральную раённую паліклініку", канкрэтна ў пытанні ўліку дзяржаўнай маёмасці. Высветлілася, што пры здачы ў арэнду памяшканняў "Паліклнікі", медыкі налічвалі завышаную арэндную плату, перш за ўсё гэта тычыцца дзяржаўных аптэкаў, якія размесціліся ў памяшканнях медыцыны - неабгрунтаваны даход, які атрымала медыцына ад здачы ім памяшканняў склаў 9,1 тысяч рублёў. Грошы вернутыя.

Парушэнні былі выяўленыя таксама ў сферы дзяржаўных закупак. Агулам кантралёры налічылі парушэнняў на сумум 96,8 тысяч рублёў - гэта сродкі якія атрымалася з'эканоміць у выніку праверкі. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 20 работнікаў "Цэнтральнай паліклінікі", а да адміністратыўнай адказнасці 15 пасадовых асобаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 35 чалавек пакараныя

Камітэт дзяржкантролю па выніках праверкі аршанскай медыцыны пакараў 20 супрацоўнікаў мед.установаў і 15 пасадоўцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение