15:00

+2

5 м/с

998 гПа

18:00

+2

4 м/с

998 гПа

21:00

+2

4 м/с

998 гПа

00:00

+1

3 м/с

999 гПа

03:00

+1

3 м/с

999 гПа

Орша, Грамадства

Ворша. Раёншчыкі. Частка 2

21.12.2016 09:00

5119 праглядаў, 21 каментар

Бітвы аршанскіх раёнаў, праўда і мана. Частка № 2: знакамітая бойка ў Доме культуры машынабудаўнікоў, тэрытарыяльны падзел.

У першай частцы нашага дасьледваньня мы ўзялі інтэрв’ю ў байца раёну “Лясныя” Максіма. У другой частцы размовы колішні баец распавядае пра сітуацыю ў школах на Заходняй, тэрытарыяльны падзел паміж раёнамі, а таксама спраўджвае і абвяргае многія чуткі пра раёншчыкаў.

Слова Максіму:

— А нашыя стасункі з “Заходняй” былі асобымі. Два суседнія раёны, большасьць актыўных байцоў з абодвух хадзілі ў адну школу. Але “Заходняя” была вялікім раёнам – гэта і сучасная “Сельгастэхніка”, якая тады называлася пасёлкам Дачны. Чаму “Заходнюю” называлі “Ваўкамі”? Ня ведаю, магчыма таму, што яны каля лесу жылі, такое мейсцазнаходжаньне. У асноўную брыгаду “Ваўкоў” быў адбор, яны маглі сабраць 100 чалавек і болей. Вядомая справа, у школе здараліся і сваркі падчас перакураў, але боек у школе не было. “Заходнікі” адкрыта хадзілі ў сваіх шапках-байцоўках, мы ж не маглі ў такім выглядзе зьявіцца там, з-за няроўнасьці сілаў чалавека ў байцоўцы “Лясных” пабілі б і адабралі шапку. “Лясныя” на самым пачатку эпапеі боек былі разам з “Заходняй”, але аднойчы агульная брыгада раскалолася, нашы “старыкі” вырашылі стварыць асобны раён.

Так і зьявілася групоўка, якая хадзіла менавіта за “Лясныя”. Наш раён меў межы ад чыгуначнага пераезду да вуліцы Шчацінкаўскай. З байцамі раёну “Старая Ўсходняя” (у Воршы яшчэ кажуць “Старая Восточка” - заўв. аўтара) было дакладна абумоўлена: да рэек наша тэрыторыя, пасьля рэек адразу пачатак вашай.

Аднойчы на “Лясныя” зайшла групоўка “Курган”, якіх яшчэ называлі “Дзерыбасамі”. Хлопцы з даволі далёкага ад нас раёну неспадзявана прыйшлі ў наш і хадзілі па вуліцах з заклікам выходзіць на бой. Для мяне дагэтуль загадка, чаму яны прыходзілі ў той дзень і чаму менавіта да нас. Мабыць, зь кімсьці не паразумеліся і таму вырашылі пабіцца.

Што цікава, тэрытарыяльны прынцып не заўсёды быў абавязковай умовай. Хлопец мог жыць на “Лясных”, але хадзіць за “Заходнюю” ці наадварот. А здаралася, што чалавек зь Ільнокамбіната біўся за “Чаромушкі”, хаця гэта нават не суседнія раёны. Хтосьці проста пераязджаў у іншы край горада, але заставаўся верным старой кампаніі. Вырасталі новыя раёны, і там зьяўляліся свае байцы. Быў раён з назвай “Баня”, ня ведаю нават, што гэта за лазьня была, але знаходзіўся ён недзе ў пачатку “Чаромушак”, дзе завод “Легмаш”. Яго хлопцы пасьпелі няблага пашумець на ўсю Воршу. Быў і “СК”, які ўтварыўся на Ільнокамбінаце і расшыфроўваўся як “Свабодная кампанія”. Яны былі асобнай брыгадай, складзенай зь сяброў, туды бралі спартоўцаў, у брыгаду адначасова маглі ўваходзіць людзі з розных раёнаў. “Чаромушкі” часам называлі “ЧарампУты”. Астатнія называліся проста па назову раёна.

Часта бойкі былі стыхійнымі, напрыклад, каля ДКМ (Дом культуры машынабудаўнікоў быў зачынены і знаходзіўся ў занядбаным стане, а потым зьнесены. У 2015 годзе на ягоным мейсцы пабудавалі будаўнічую краму (на фота) – заўвага аўтара). Байцы “Старой Усходняй” на дыскатэках лавілі прадстаўнікоў іншых раёнаў і атакавалі іх. Аднойчы ўвечары, годзе ў 1974 ці 75-м тут былі настолькі буйныя беспарадкі, што некаторыя людзі ад страху вылазілі праз вокны. Калі ўсё сьціхла, у ДКМ засталіся выбітыя зубы, падлога ў крыві, разламаныя крэслы, разьбітыя вокны, некалькіх раёншчыкаў у напале бітвы нагамі загналі пад лаўкі.

Цяпер на мейсцы, дзе быў ДКМ - будаўнічы гіпермаркет

У пары кіламетраў знаходзіцца Дом культуры чыгуначнікаў, і там таксама былі бойкі “раёншчыкаў”. Але калі ты ішоў па чужым раёне зь дзяўчынай, цябе ня мелі права чапаць. Затое да цябе аднаго на той жа “Заходняй” маглі падыйсьці і “прад’явіць”: “Чаму ты не ходзіш за раён?” Схадзіць на “Чаромушкі” ў краму “Гарызонт” па батарэйкі ўжо было подзьвігам, бо цябе там заўсёды сустракалі “гаспадары раёну”.

Вядома, бойкі былі і ля Дома культуры ільнокамбіната.

Дом культуры ільнокамбіната. Выгляд у 90-я гады

Складана сказаць, які раён быў самым моцным. Можа “Флёрава”, можа “СК”, можа яшчэ які. Адно скажу, што суседнія з намі “Ваўкі” былі вельмі аўтарытэтным раёнам. А што датычыцца лідэраў, дык яны ведалі адзін аднаго ў твар. Тое, што часта распавядаюць, нібыта раёншчыкі абавязкова ўчынялі дэбошы, білі вокны ў жылых дамах, дык гэта няпраўда. Можа нехта і рабіў так, але ў нас на “Лясных” ніколі падобных беспарадкаў не было. Мы маглі сабрацца ў футбол пагуляць, проста пасядзець.

Вакол дадзенай тэмы ходзіць шмат чутак, але забойствы ў бойках, цяжкія траўмы, што прыводзілі да інваліднасьці, былі пераважна ў 70-80-я гг., у 90-х гэтага амаль не было. Ды й тое палова такіх гісторый, як мне здаецца, папросту легенды. Тады не было інтэрнэту, людзі нідзе не маглі спраўдзіць інфармацыю, таму часам атрымлівалася так, што камусьці пабілі вока, вестка пранікла ў народ і на іншым краі Воршы празь дзень распавядалі пра адарваную ў бойцы руку ці нават затаптанага хлопца.

Паездкі на бойкі ў іншыя гарады, вёскі? Таксама вельмі падобна да казак. Пры мне такога не было, можа калісьці і сапраўды прыязджалі ў Віцебск, але ня ведаю. Да разраду легендаў аднясу і існаваньне дзявочай групоўкі “Сіндыкаткі” на “Заходняй”. Пра іх часам згадваюць людзі, але ці існавалі яны насамрэч?

У частцы № 3: вядомы гісторык Ігар Пушкін распавядае пра разьбітыя вокны, шанаваньне і нешанаваньне традыцый брыгад і аршанскі патрыятызм раёншчыкаў. Працяг неўзабаве!

Арцём Сізінцаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ворша. Раёншчыкі. Частка 2

Бітвы аршанскіх раёнаў, праўда і мана. Частка № 2: знакамітая бойка ў Доме культуры машынабудаўнікоў, тэрытарыяльны падзел.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение