18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+17

3 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

3 м/с

995 гПа

06:00

+12

2 м/с

995 гПа

Рэгіён, Культура

Дошка на доме Баразны

24.04.2024 20:40

339 праглядаў, 0 каментароў

Славуты беларускі мастак з Талачына ўганараваны.

У Талачыне, на хаце, у якой з 1936-га да 1945-га года жыў знакаміты беларускі мастак Лявон Баразна, з’явілася памятая дошка. Пра адкрыццё памятнай дошкі ў гонар мастака паведаміў Сяргей Плыткевіч на сваёй старонцы.

Памятная дошка з’явілася на доме дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы Змітра Іўчанкі.

«А ён зацікавіўся земляком пасля выставы Лявона Баразны, да арганізацыі якой спрычыніўся мастак Мікола Купава…», — дадае Сяргей Плыткевіч.

Мемарыяльная выстава, у якой прадстаўлены, у тым ліку, працы Лявона Баразны ранейшага перыяду, зараз праходзіць у Талачынскім краязнаўчым музеі.

Лявон Баразна — беларускі мастак, даследчык дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У жніўні 1972 г. быў забіты ў цэнтры Мінска пры нявысветленых абставінах.

Вось, што пісаў у 2013-м годзе пра тыя трагічныя падзеі сябар Лявона Баразны Зянон Пазняк:

«15 жніўня 1972 года яго забілі ў цэнтры сталіцы, як стала зразумела, у выніку распрацоўкі савецкага КГБ па барацьбе зь беларускім нацыяналізмам. Забойцы — два браты-крымінальнікі, расейцы, дзеці палкоўніка КГБ, які займаўся аховай Дому ураду. Суд і камуністы ўсяляк стараліся выгарадзіць забойцаў, каб прысудзіць ім меншы тэрмін. Асноўны забойца адмовіўся даваць паказаньні і цьвердзіў увесь час толькі тры словы: „Я сын Сталіна“. Яго гэтаму падвучылі, інакш бы шмат што адчынілася.

Забойства Лявона Баразны ўскалыхнула тады нас усіх. Гэта была вялікая страта для Беларусі. Яго магіла, як і магіла Каліноўскага, і сотняў іншых ахвяраў Масквы, засталася неадпомшчанай, і гэты сьпіс павялічваецца».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дошка на доме Баразны

Славуты беларускі мастак з Талачына ўганараваны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение