Гэта надзвычайнае здарэнне адбылося днём 28 сакавіка ў вёсцы Зямцы Шклоўскага раёна. Прычына — свавольства з агнём. Там дзяўчынка ўзяла запалкі і падпаліла салому ў хляве. Агонь было не спыніць — прыйшлося выклікаць ратавальнікаў.
Калі яны прыбылі на месца здарэння, хлеў ужо быў ахоплены адкрытым полымем. Супрацоўнікі МНС патушылі агонь. Але ён паспеў часткова знішчыць дах, пашкодзіць сцены і сена.