У Кастрычніцкі РАУС Магілёва паступіла заява ад працаўнікоў крамы аб крадзяжы некалькіх адзінак тавару.
Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж учыніў 55-гадовы жыхар Аршанскага раёна. Ён перыядычна прыязджаў у Магілёў і наведваў магазіны з адзеннем. У гандлёвай зале, а таксама ў прымяральнях мужчына хаваў пад куртку рэчы і сыходзіў.
Злачынствы апынуліся на відэазапісах камер відэаназірання.
Высветлілася, што такім чынам мужчына выкраў адзенне на агульную суму больш за тысячу рублёў. Пазней злодзей прадаваў адзенне на рынку па месцы жыхарства.
Цікава, што раней мужчына ўжо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за ўчыненне аналагічнага злачынства.
За крадзеж следчыя распачалі супраць мужчыны крымінальную справу.