26 сакавіка каля 20:30 на 573 км аўтадарогі М-1 «Берасце-Менск-мяжа Расеі» ў Аршанскім раёне 27-гадовы кіроўца BMW, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з грузавіком DAF.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўто і яго 29-гадовы пасажыр загінулі.



На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.
Бліжэйшым часам чакаюцца падрабязнасці трагічнай аўтакатастрофы. Сачыце за навінамі на Orsha.eu.