25 сакавіка ў 22.48 у дзяжурную службу 112 паступіў сігнал аб знікненні падлетка. Да яго пошукаў былі падлучаныя прадстаўнікі двух ведамстваў - МНС і МУС. Для пошукавых работ задзейнічалі 17 адзінак тэхнікі і 150 чалавек асабовага складу (з іх 9 адзінак тэхнікі і 94 работнікі МНС).
Вучань 6 класа Яўген Б.у перыяд з 10.00 да 17.00 з'ехаў з дому бацькі ( мама і тата хлопчыка ў разводзе) на ровары. Да позняга вечара пра яго нічога не было вядома, і сваякі звярнуліся да ратавальнікаў.
Зніклага школьніка шукалі некалькі гадзін. Пасля паўночы пошукі нарэшце ўвянчаліся поспехам. У 00.35 ночы зніклы быў знойдзены супрацоўнікамі МУС.
Дадатковых дэталяў не паведамляецца, але адна з іх вельмі суцяшальная: у медыцынскай дапамогі падлетак не мае патрэбы.