У ноч на 22 сакавіка ў Горацкім раёне змагаліся з агнём. Пажар удалося паспяхова лакалізаваць, ягоная папярэдняя плошча - тры гектары. Афіцыйна разглядаюцца дзве версіі: неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпал.
"У цёплую пару года заўсёды павялічваецца рызыка ўзнікнення лясных пажараў. Нават выпадкова выкінутая непатушаная цыгарэта прыводзіць да незваротных наступстваў, - цытуюць СМІ словы намесніцы дырэктара па ідэалагічнай працы Горацкага лясгасу Алесі Закурдаевай.
У тую ноч у Беларусі ліквідавалі 11 пажараў у лясным фондзе. Змаганне з агнём ішло нават ноччу.