03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Панажоўшчына

24.03.2025 07:00

1377 праглядаў, 0 каментароў

Жыхар Лёзненскага раёна зладзіў у Віцебску разборкі з нажом. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў.

Усё гэта здарылася яшчэ 12 студзеня ў Віцебску, але стала вядома днямі. Гісторыя пачалася з таго, што адна жанчына прывяла свайго прыяцеля з Лёзненскага раёна ў віцебскую кватэру. Пазней туды зазірнуў яшчэ адзін чалавек, які прыглядаў за сталым насельнікам гэтага жылля - катом.

Мужчыны селі за стол, пачалі піць. У нейкі момант палаяліся, і віцяблянін нанёс першы ўдар у гэтай драме. Але быццам пасля гэтага наступіў мір, жарсці ўлягліся, выпілі яшчэ. Аднак абражаны мужчына з Лёзненскага раёна вырашыў адпомсціць - схапіўся за нож і параніў крыўдзіцеля.

Той пачаў губляць шмат крыві. Жанчына пабегла да суседзяў і папрасіла выклікаць хуткую. Прыехалі дактары і міліцыя. Пацярпелага павезлі ў лякарню, а нападніка затрымалі.

Следства сабрала доказы: кроў пацярпелага знайшлі на вопратцы абвінавачанага і нажы, а на ягонай рукаятцы - адбіткі абвінавачанага. Аказалася, што ён ужо быў судзімы за падобнае злачынства.

Цяпер яму выставілі абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Ён можа загрымець на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Панажоўшчына

Жыхар Лёзненскага раёна зладзіў у Віцебску разборкі з нажом. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение