Назіральнікі Беларускага Хельсінскага камітэта некалькі месяцаў ацэньвалі сэрвіс і камунікатыўнасць розных аддзяленняў міліцыі па нашым рэгіёне. Менавіта так - сэрвіс. Праваабаронцы сыходзілі з таго, што міліцыя - дзяржаўны інстытут, адпаведна, як і любы іншы дзяржаўны інстытут, існуючы за кошт падаткаў грамадзянаў, ён аказвае паслугі насельніцтву. Перш за ўсё, назіральнікі ацэньвалі даступнасць аддзяленняў для грамадзянаў, якія звярнуліся ў міліцыю добраахвотна і ўмовы працы саміх супрацоўнікаў. У ацэначнай табліцы былі ўключаныя шматлікія пункты, пачынаючы ад таго ці можа грамадзянін у выпадку патрэбы падзарадзіць мабільнік у міліцыі, скончваючы тым як паміж сабою размаўляюць супрацоўнікі аддзялення (у некаторых рэгіёнах яны размаўлялі паміж сабою матам).
Па Віцебскай вобласці было прааналізавана 17 аддзяленняў сярод якіх: Аршанскі, Талачынскі, Дубровенскі, Сененскі і Лёзненскі раённыя аддзяленні.
Саму ж Аршанскае аддзяленне было названа адным з лепшых? Бо толькі ў Аршанскім РАУС назіральнікі адзначылі шэраг момантаў, якіх не было ў іншых аддзяленнях. Толькі ў Оршы на стэндах была размешчана інфармацыя пра атрыманне юрыдычнай дапамогі, аб парадку абскарджвання дзеянняў міліцыянтаў і г.д.
Праўда не абыйшлося без мінусаў: як і ў многіх іншых аддзяленнях у Аршанскім фае не абсталявана мэбляю для наведвальнікаў - не магчыма пасядзець і запісаць патрэбную інфармацыю. Як і ў большасці аддзяленняў, для наведвальнікаў не ідэальныя прыбіральні і, як і ва ўсіх, у інтэрнэце немагчыма знайсці схему праезда на грамадскім і прыватным транспарце да міліцыі ды слабая інфраструктура для наведвальнікаў з інваліднасцю.
Цалкам азнаёміцца з вынікам маніторынгу можна тут.