Святочныя набажэнствы 24-25 снежня пройдуць ва ўсіх каталіцкіх храмах горада і пратэстанцкіх супольнасцях. У цэнтральным касцёле святога Язэпа па вуліцы Савецкай вечаровая служба (Пастэрка) распачнецца а 20-00. Раніцай 25-га снежня вернікаў запрашаюць на службу а 10-00. У капліцы па вуліцы Магілёўскай вечаровая служба распачнецца на гадзіну пазней - а 21-00, а ранішняя ў той жа час - а 10-00.
Святочныя мерапрыемствы пройдуць і у пратэстантаў. Так, Хрысціяне-адвентысты 7-га дня (дом малітваў на вуліцы Васкрасенскай, д. 2) акрамя супольных малітваў арганізоўваюць і сустрэчы для сваіх вернікаў ды ўсіх зацікаўленых. 24-га снежня а 17-00 пройдзе сустрэча на тэму "Што здарылася на раство? (навошта Хрысту трэба было прыходзіць да людзей)". На наступны дзень тэма сустрэчы "Што хавае гісторыя Раства? (памылкі і міфы, якія развеяў Ісус)" - абедзве гэтыя сустрэчы распачнуцца а 17-00. А ў панядзелак 26-га снежня пройдзе сустрэча на тэму "Як адказаць на Раство? (Чаго Бог чакае ад сучаснага чалавека?)", распачнецца яна а 18-00.