Дарожна-транспартнае здарэнне пад вёскай Ларынаўка Крапівенскага сельсавету Аршанскага раёну адбылося 23-га снежня. Два легкавыя аўтамабілі Kia і Toyota сутыкнуліся, у выніку адзін з кіроўцаў, чыю машыну пасля сутыкнення сур'ёзна дэфармавала, не змог самастойна вылезці з яе і вымушаны быў чакаць дапамогі звонку. Яна прыйшла ў выглядзе супрацоўнікаў МНС, якія дэблакавалі машыну і дасталі кіроўцу з салона. Кіроўца шпіталізаваны.
У вёсцы Шапчына Коханаўскага сельсавету Талачынскага раёну гарэў дом пад лецішча. Агонь знішчыў дах, столь, маёмасць і пашкодзіў сцены. Прычына пажару высвятляецца.