У 20-гадовага жыхара Оршы 22-га снежня скралі гітару. Гэта адбылося пасля сыходу з пакою наглядна знаёмага гаспадару чалавека. Матэрыяльная шкода склала 400 рублёў. Папярэдне ўсталявана, што злачынства здзейсніў непрацуючы жыхар вёскі Межава 1993 года нараджэння.
У Талачынскім раёне таксама здарылася злачынства. Жыхар вёскі Зялёная 1988 года нараджэння паведаміў, што 21-га снежня ў перыяд з 22 да 23 гадзін з яго незачыненага гаража, неўсталяваны злачынца скраў шліфмашынку і электрадрэль. У гэтым выпадку матэрыяльная шкода склала 350 рублёў. Папярэдне ўсталявана, што злачынства - справа рук аднавяскоўца 1967 года нараджэння. Ён раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і быў асуджаны.
У вёсцы Гаршчэўшчына Талачынскага раёну раніцай 25-га снежня гарэў жылы дом. У выніку пажар пашкодзіў сцены дома, дах і столь, а таксама знішчыў маёмасць. Прычына пажару пакуль не вядомая.