У нашым горадзе самы вялікі выбар штучных ялін - Універмаг і рынак.
Ва Універмаге ёсць выбар на розны густ. Можна знайсці елачку для пісьмовага стала, а можна і вялікую прыгажуню, якая будзе даставаць да столі.Ёсць нават сасна і белая елка. Дыапазон коштаў: 7.56 руб. - 242.56 руб..
[a href="http://6.news.img.orsha.eu/5296/file_8316.jpg"][/a]На рынку выбар большы. Каля цэнтральнага ўвахода можна знайсці елкі ад 60 руб. да 280 руб.. Пры гэтым кошт залежыць не толькі ад памеру, але і ад матэрыялу. Далей, на самім елачным базыры, задаволіць сябе можа любы спажывец. Там ёсць елкі звычайныя, з блакітным канцом, белыя, селіконавыя. Кожны з гэтых відаў падзяляюцца паміж сабою па памерах.
Такім чынам, на рынку выбар больш, але за зусім маленькімі елачкамі лепш ісці ва Універмаг.А жывымі елкамі актыўна гандлюе лясгас.