У нашым горадзе практычна ўсе ювелірныя салоны, майстэрні і крамы знаходзяцца ў цэнтры горада. Не стала выключэннем і ювелірная крама "Kamelia". Яна адчынілася па адрасе вуліца Леніна, 14/15, праз дарогу ад яшчэ адной ювелірнай крамы - "Ziko". Працаваць "Kamelia" будзе з панядзелка па суботу з 10.00 да 20.00, а ў нядзелю з 10.00 да 18.00.
Канцэнтрацыя ювелірных крамаў у цэнтры горада нечуваная, такога раней не было. На вуліцы Савецкай знаходзіцца "7 карат", на Леніна яшчэ ёсць і "Золотая мечта". У непасрэднай блізкасці да новай крамы "Kamelia" знаходзяцца таксама "Царское золото" і "Сапфір". Ювелірныя ўпрыгожанні можна знайсці і ў "Эго-Арт" у гандлёвым цэнтры "Цэнтрум".