Фёдар Ягоравіч Муханаў
1940 - 2016
Кандыдат сельскагаспадарчых навук, старшыня Аршанскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Навучаўся ў Горацай акадэміі, пасля атрымання навуковай ступені выкладаў у вну, працаваў у сельскагаспадарчых установах. Пазней кіраваў буйной сельскай гаспадаркай, а з выхадам на пенсію заняўся фермерствам і палітычнай дзейнасцю. Быў актывістам, а пазней і кіраўніком адной з буйнешых палітычных арганізацый Аршаншчыны (у пачатку 2000-х у БСДП (Г) уваходіла парадку 300 чалавек).
Аляксандр Паўлавіч Саўчанкаў
1954 - 2016
Футбаліст і трэнер ФК "Орша". Прыйшоў у аршанскі "Старт" у 1977 годзе і з таго часу з невялікімі перапынкамі быў звязаны з клубам, з футбольнымі падзеямі Оршы. Па заканчэнні гульнявой кар'еры стаў трэнерам, увесь час працаваў у трэнерскім штабе "Оршы". Выводзіў клуб з 2-й лігі чэмпіянату Беларусі ў 1-ю, дапамог знайсці свой футбольны шлях многіх маладым футбалістам. Сціплы па характары чалавек спраўна рабіў сваю справу і заняў пачэснае месца сярод знаных дзеячаў спорту ў Оршы.
Аляксандар Эдуардавіч Шутаў
1970-2016
Грамадскі дзеяч, рэдактар нашага сайта. У Алеся (так яго называлі часцей) было шмат заняткаў, і ў кожным ён дасягаў сваіх поспехаў: ён быў таленавітым выкладчыкам хіміі, краязнаўцам, грамадскім дзеячам. Большасць таго, што ён стварыў за час сваёй гарамадскай дзейнасці, працуе і цяпер: АМГА "Звяз", Аршанская дэмакратычная кааліцыя, мясцовая структура Партыі БНФ, наш сайт. Дзіўны збег абставінаў, але менавіта Алесь напрыканцы 2015-га года апублікаваў артыкул "Яны сыйшлі ад нас у 2015 годзе". А ва ўжо мінулым годзе і сам, на жаль, стаў героем такога артыкула.