Цалкам верагодна, спраўляцца з вывазам смецця камунальным службам замінаюць моцныя маразы, а таксама вялікая колькасць снегу, які выпаў за апошнія дні. Мы ж толькі канстатуем факт – у раёне Чаромушак бакі ўжо некалькі дзён стаяць перапоўненыя, вецер і вароны робяць карціну яшчэ больш непрыгожай. У раёне Задняпроўя ў прыватным сектары смецце мусяць вывозіць у чацвер раніцай, аднак гэта было зроблена толькі на наступныя суткі. На вуліцах таксама прысутнічае смецце, якое паспела разляцецца ў розныя бакі.
Акрамя таго, перад самым Новым годам мы высветлілі, што ў многіх аршанскіх дварах так і не паставілі кантэйнеры для паасобнага збору смецця, хаця смеццеправоды заварваліся менавіта з гэтай прычыны.
Калі ў вашым раёне Оршы альбо ў населеным пасёлку Аршанскага раёна існуюць праблемы з вывазам смецця пасля Новага года, дзяліцеся гэтым у каментарах пад дадзеным артыкулам.