06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Падзеі 2016-га. Ліпень

10.01.2017 15:44

2626 праглядаў, 0 каментароў

Яскравымі падзеямі запомніўся ліпень-2016

Ліпень меў няшмат запамінальных падзеяў, затое падзеі гэтыя былі вельмі яскравымі. У гэтым месяцы распачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. І на вуліцах горада зноў з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. На пікетах з нацыянальным сцягам подпісы збіралі сябры Партыі БНФ, якія на гэты раз ішлі па ўсёй краіне без удзелу ў рэспубліканскіх кааліцыях, па аршанскіх акругах былі вылучаныя два кандыдаты, з іх зарэгістраваны толькі адзін. Абвесціў пра сваё вылучэнне ў кандыдаты і стаўшы ўжо знакамітым старэйшына вёскі Стаўры Ігар Грышанаў. Па тых кандыдатах, якія абвесцілі пра свой намер балатавацца, чакалася, што выбары будуць яскравымі і будуць насычаныя цікавымі падзеямі, актыўнай агітацыяй і г.д. Але да рэгістрацыі кандыдатаў выбарчыя камісіі, складзеныя, як звычайна, без іншадумцаў, падыйшлі традыцыйна выбарачна. Кампанія атрымалася, як і ранейшыя, сумнай і амаль незаўважнай для шырокай публікі. Вынікі выбараў таксама не былі нечаканымі, прынамсі, па аршанскіх акругах.

Вялікую ўвагу прыцягнула бяспека дзяцей у рэгіёне. У Дубровенскім раёне патануў 9-гадовы хлопчык, а ў Оршы ў ліпені з вакна звалілася дзіцё. Прычым, гэта было першае такое падзенне, за год некалькі дзяцей выпадуць з вокнаў кватэраў.

У гэтым месяцы краіна перажыла дэнамінацыю. І не без цяжкасцяў, у рэгіёне было зафіксавана шмат выпадкаў махлярства з новымі капейкамі. Часцей за ўсё махляры карысталіся неўважлівасцю сваіх ахвяраў і падсоўвалі ім грошы меньшым наміналам, або ўвогуле савалі расейскія капейкі, якія сталі ў разы танней за беларускія.

У гэтым жа месяцы мясцовыя ўлады забаранілі наведванне лясоў з-за пажарнай небяспекі - ліпень 2016-га быў сухім і вельмі спякотным, як жа прыемна гэта ўзгадваць 10-га студзеня 2017-га!

Непрыемнасці працягваліся ў аршанскага "Экамола". Хаця ў ліпені быў выпушчаны ўладальнік кампаніі, Расія ў ліпені адмовілася закупаць прадукцыю нашага прадпрыемства.

Для грамадскай сферы гэты месяц таксама быў яскравым - поўнай хадою ішоў турнір па дваровым футболе, а ў Чарнігаве аршанскае АМГА "Звяз" арганізавала цэлы вечар у рамках мясцовага буйнога фестываля "Зялёная сцэна".

Але самай яскравай і запамінальнай падзеяй стаў прайшоўшы праз Оршу ўраган. Толькі выпадкова ўраган не прынес чалавечых ахвяраў, затое паламаў шмат дрэваў і дамоў. Менавіта пасля яго ўладам давялося разабраць будынак музея Заслонава, які даўно патрабаваў рамонта.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзеі 2016-га. Ліпень

Яскравымі падзеямі запомніўся ліпень-2016

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение