Жыхарка Оршы Галіна Канашкіна тры тыдні таму выклікала камунальнікаў у сваю кватэру - трэснуў стары радыятар-батарэя, і вада пацякла на суседзяў знізу. Аварыйная служба паставіла заглушку і сказала, што неўзабаве ў кватэры пенсіянеркі паставяць новы радыятар. Яна пайшла насустрач камунальнікам, і пагадзілася на ўстаноўку радыятара пасля Новага года. Але пры гэтым дачакалася першага візіту ў сваё жытло толькі 6-га студзеня, калі маразы сталі ўжо вельмі сур'ёзнымі. Тэмпература ж у кватэры паказвала 12°C, з-за чаго пенсіянерка змушана хадзіць у хаце ў куртцы, а многія пакаёвыя кветкі зніякавелі і загінулі ў сваіх гаршчках.
Камунальная служба хацела ўсталяваць у кватэры радыятар, карацейшы за той, які быў тут раней. Камунальнікі паведамілі жанчыне, што грэць новы радыятар, нягледзячы на меншы памер, будзе не горш. Аднак жанчына патрабуе ад камунальнікаў такога ж радыятара, як у суседзяў - на паўсцяны. Пакуль канфлікт не вырашыўся да канца, а ў Оршу з гэтай нагоды нават прыязджала здымачная група тэлеканала АНТ.