Скандальны візіт валанцёраў арганізацыі "Хрюши против" у краму "Алмі" па вуліцы 60 год БССР у Оршы не пакінуў абыякавымі жыхароў горада. Меркаванні падзяліліся, нехта абараняе персанал крамы, апелюючы да таго, што аб'ёмы працы вялікія, а нахабства маладзёнаў з арганізацыі перайшло ўсе межы. Нехта становіцца на бок валанцёраў, кажучы пра тое, што нахабства якраз з боку адміністрацыі гандлёвай кропкі, у якой ужо не ўпершыню выяўляюцца пратэрмінаваныя прадукты.
Ахоўнік "Алмі" Міхаіл Говараў, які быў адным з галоўных удзельнікаў таго скандальнага відэа "Ноу коммент", зробленага "Хрушамі", у відэазвароце да актывістаў, зробленым падчас свайго перапынку на абед, распавядае пра супрацьпраўныя дзеянні, якія ўчынілі ў краме валанцёры. Ён заклікае іх у наступны раз быць больш культурнымі і дзейнічаць у рамках закону. Публікуем відэазварот Міхаіла Говарава да арганізацыі "Хрюши против".