15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пошук сведкаў пад Якаўлевічамі

28.02.2017 10:17

3245 праглядаў, 0 каментароў

Следства шукае сведкаў трагедыі каля вёскі Якаўлевічы, дзе ў ДТЗ загінуў чалавек.

Наш сайт раней пісаў пра гэту сітуацыю. Упраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці займаецца крымінальнай справай па частцы 2 артыкулу 317, парушэнне правілаў дарожнага руху альбо эксплуатацыі транспартных сродкаў, пацягнуўшае па неасцярожнасці смерць чалавека. 12 лютага каля 2 гадзін ночы 17-гадовы навучэнец аднаго з ліцэяў Віцебшчыны ехаў на аўтамабілі Renault Laguna, які належыць бацькам. Правоў у такім узросце, вядома, у маладзёна не было. На 5-м кіламетры дарогі Н-3104 Аўсянка - Засценкі каля вёскі Якаўлевічы, малады бяспраўнік не справіўся з кіраваннем і выляцеў з дарогі.

Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, у выніку чаго кіроўца і 19-гадовы пасажыр апынуліся ў шпіталях Оршы і Віцебска, дзе на дадзены момант праходзяць лячэнне. А 22-гадовы хлопец, які ехаў у салоне разам з імі, ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Аддзел па расследванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту Ўпраўлення Следчага камітэту па Віцебскай вобласці шукае сведак здарэння і просіць іх звярнуцца ў кабінет № 608 ці патэлефанаваць па нумары 8(0212) 4620139.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пошук сведкаў пад Якаўлевічамі

Следства шукае сведкаў трагедыі каля вёскі Якаўлевічы, дзе ў ДТЗ загінуў чалавек.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение