У Дубровенскім раёне міліцыя, верагодна, адшукала злодзея, які 17-га лютага скраў у непрацуючай жыхаркі 1976 года нараджэння металічную печку і чатыры колы для ровару. Каб скрасці гэта, злачынца выставіў аконнае шкло ў адрыне. Матэрыяльная шкода склала 51 рубель. Папярэдне ўсталявана, што злачынства здзейсніў мужчына 1963 года нараджэння. Раней ён ужо быў асуджаны за крадзеж.
На Аршаншчыне ж у 36-гадовай дзяжурнай па вакзале ў перыяд з 3 па 6 сакавіка з дачнага дома скралі дзве металічныя ёмістасці, лесвіцу, металічныя вугалкі і 10 метраў сеткі рабіцы. Шкода ў матэрыляьным выражэнні склала 167 рублёў. Тут падазрэнні ўпалі на непрацуючага мужчыну 1967 года нараджэння. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.