Ужо другі раз у гэтым сезоне ратавальнікам Лёзненскага раёну даводзіцца прымяняць выбухоўку, каб справіцца з вясенней паводкай. Нагадаем, што 6 сакавіка ратавальнікі ўзарвалі лёд каля вёскі Кучыншчына, якая аказалася амаль блакаваная з-за таго, што хуткае таянне ільда справакавала падтапленне маста і дарогі.
Як паведамляе сайт МНС, у гэты ж дзень ратавальнікі зрабілі яшчэ адзін выбух - узрывалі таксама вялікія кавалкі ільда, але каля іншага маста, на дарозе Касцеева-Бабінічы каля вёскі Чэрніца. Прапануем вашай увазе фота і відэа рэпартаж гэтага выбуху.