Толькі нядаўна па Оршы прыгожа ішоў ледаход. Літаральна за пару дзён актыўнага сыходу ільда з гарадской часткі ракі, Днепр ачысціўся і ўзровень вады пачаў хутка расці. Пачынаўся гэты рост яшчэ калі лёд стаяў тоўсты. Так, 22 лютага Днепр вырас на 6 сантыметр і з тае пары ўзровень вады ўжо не спыняў роста. Тады - 22 лютага - узровень Дняпра быў 52 сантыметры адносна нулявога поста. І за два тыдні - па стане на 8 сакавіка - Днепр ужо быў на ўзроўні 245 сантыметраў вышэй за 0 пост.
Найбольшы рост назіраўся 1 сакавіка - у першы дезнь вясны Днепр падскочыў адразу на 35 сантыметраў за суткі. 4-га і 2-га сакавіка рака падымалася яшчэ на 23 сантыметры за стукі. Найменьшы рост назіраўся 3-га і 6-га сакавіка - усяго па тры сантыметры. А ў жаночы дзень рост зноў стаў моцным - 14 сантыметраў за суткі.
Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты, гэта яшчэ не канец. Пікавы момант вясновай паводкі пакуль яшчэ не прайшоў. Хаця паведамленняў пра небяспеку пакуль у басейне Дняпра, у басейне Заходняй Дзьвіны праблемы ўжо пачаліся ў нашых суседзяў - Лёзненскім раёне. Там для бяспекі вясковых дарогаў ратавальнікам ужо давялося прымяняць выбуховыя прыстасаванні.