Зводка МНС паведамляе пра выпадак вечарам 13 сакавіка. У службу 101 а 20-43 паведамілі, што ў доме па вуліцы Бялінскага распачаўся пажар. Як выявілі ратавальнікі, гаспадар дома, які пражываў тут адзін быў моцна выпіўшы, калі пад ім загарэлася канапа (звычайна ў такіх выпадках вінаватая незатушаная цыгарэта). З дома ён быў вынесены ў несвядомым стане і з апёкамі. У мужчыны апёк абедзьвух ног і левай кісці. Ён шпіталізаваны.Сам дом пацярпеў не моцна.
Яшчэ адзін пажар у рэгіёне адбыўся 11 чысла (у суботу) а 12-37. Загарэўся дом у Мястэчку №10 (так называецца вёска каля Асінторфа) Дубровенскага раёна. Прычына пажару не вядомая.