21:00

+10

4 м/с

995 гПа

00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

Орша ў другім сезоне шоў "Горад"

18.03.2017 10:18

3111 праглядаў, 1 каментар

Аршанская ідэя зладзіць турнір па гульні ў квадрат трапіла ў ТОП-20 на шоў "Горад" і пазмагаецца за права рэалізацыі.

Больш за дзвесце заявак гараджанаў з усёй Беларусі ва ўзросце ад 11 да 69 гадоў атрымалі арганізатары другога сезона шоў "Горад" - рэспубліканскага праекта па ўдасканаленні гарадоў. Ужо 29 сакавіка ў Мінску сустрэнуцца дваццаць аўтараў самых цікавых і пры гэтым рэалістычных праектаў, кожны з якіх мае намер змяніць свой горад да лепшага, і пачнецца барацьба за галоўны прыз пад прыцэламі тэлекамер. Што ж хочуць змяніць гараджане ў абліччы сваіх месцаў - дыяпазон шырокі: ад пляжнай зоны для інвалідаў-вазочнікаў, добраўпарадкавання двароў і паркаў, спартыўнай пляцоўкі да такіх арыгінальных ідэй, як стварэнне "смеццевых галерэй" або сеткі пераразмеркавання выкінутых супермаркетамі прадуктаў, барбекю-зоны ў цэнтры горада з правядзеннем фестывалю шашлыка і аж да распрацоўкі архітэктурнага праекта або нават новага архітэктурнага вобраза Мінска.

Шоў "Горад" дае падрыхтоўку ў праектным менеджменце. Найбольш цікавыя праекты атрымліваюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх задумак. Гран-пры шоу-праекта аб'яўлена паездка ў Бразілію, на якую можа прэтэндаваць абсалютна кожны ўдзельнік. Для ўдзельнікаў падрыхтаваныя розныя выпрабаванні, якія пакуль трымаюцца ў сакрэце, пасля чаго 6 удзельнікаў адправяцца дадому выконваць хатнія заданні, папярэдне прапрацаваныя з экспертамі на чале з Георгіем Заборскім - архітэктарам, футуролагам, спецыялістам па гарадскім развіцці. Па выніках выканання хатніх заданняў трое лепшых удзельнікаў атрымаюць фінансаванне сваіх праектаў.

У спіс удзельнікаў трапіў і аршанец Ігар Казмерчак , старшыня АМГА "Звяз" разам са сваёй арганізацыяй плануе зладзіць у Оршы першы ў свеце (!) турнір па гульні ў квадрат. Гэтая гульня здаўна выкарыстоўвалася ў якасці трэніровак прафесійных футбалістаў альбо проста як гульня ў двары. Але ніхто дагэтуль не ладзіў турніры па ёй, не рабіў з гэтага асобную падзею, хаця, на думку Ігара Казмерчака, гэта варта зрабіць. Гульня з мячом дынамічная і цікавая. Для ўдзельнікаў праекту створаны адмысловы сайт gorodproject.by, на якім будуць публікавацца навіны. Праект праходзіць пры падтрымцы тэлеканала "Беларусь 2". Ужо 29-га сакавіка ў Менску прызначана сустрэча ўдзельнікаў ТОП-20.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша ў другім сезоне шоў "Горад"

Аршанская ідэя зладзіць турнір па гульні ў квадрат трапіла ў ТОП-20 на шоў "Горад" і пазмагаецца за права рэалізацыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение