00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Прынцыповая міліцыя

19.03.2017 11:51

4067 праглядаў, 9 каментароў

Муж журналісткі "Белсата" Кацярыны Андрэевай распавёў пра паводзіны аршанскіх міліцыянтаў.

Муж журналісткі тэлеканала "Белсат" Ігар Ільяш у сваім фэйсбуку напісаў пра норавы аршанскай міліцыі, якая з прынцыпу не ўзяла перадачу для Кацярыны, пакуль тая сядзела ў ізалятары. Кацярына Андрэева, якая была затрымана міліцыяй пасля акцыі недармаедаў у Оршы, на наступны дзень была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў за "непадначаленне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Большасць прысутных на судзе грамадзянаў сустрэла вырак суда крыкамі "Ганьба", палічыўшы затрыманне журналісткі незаконным, а прысуд абсурдным. Праваабаронцы лічаць, што ніякіх падставаў затрымліваць журналістку у міліцыянтаў не было. Цяпер жа звернемся да допісу Ігара Ільяша, які піша, як спрабаваў перадаць перадачу сваёй жонцы ў ізалятар часовага ўтрымання:

Ну вось, калі ў мяне вычарпаўся ўнутраны паток мацюкоў і абразаў, магу распавесці, як я правёў гэтую ноч у Аршанскім РАУС.

Ну да моманту, калі мой цягнік дасягнуў Оршы, мяне ўсе, хто толькі мог, праінструктавалі: будзь з мянтамі ветлівы, не псіхуй. Ну ОК, калі ласка. Мэта — дамагчыся як мінімум перадачкі, як максімум — спаткання. Прыходжу ў РАУС. Расплываюся ў галівудскай усмешцы. Дамаўляюся з операм, які складаў пратакол: кажа, я не супраць, узгадняецца ў ІЧУ. Тэлефаную ў ІЧУ, пераконваю: кажуць, мы не супраць, калі пагодзіцца адказны дзяжурны ў РАУС.

Чакаю галоўнага ў РАУС цэлую гадзіну. Нарэшце перахопліваю.

— Кацярына Андрэева? — са злосцю перапытвае афіцэр. — А я асабіста бачыў, як яна замінала працы АМАПу, як здымала ўсіх…

З гэтымі словамі міліцэйскі начальнік Сяргей Анатольевіч Анішчанка (спадзяюся, не памыляюся ў звестках) дастае свой тэлефон і тыкае мне ім у твар:

— Ну што, вам прыемна? Прыемна, прыемна? …Ведаеце, іншым б мы дазволілі, а вось ёй — не. Ні за што. Гэта наш ёй адказ.

P.S. Калі Аршанскі РАУС зводзіць рахункі з маладой дзяўчынай — гэта, я лічу, сапраўды прыкмета моцнай дзяржавы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прынцыповая міліцыя

Муж журналісткі "Белсата" Кацярыны Андрэевай распавёў пра паводзіны аршанскіх міліцыянтаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение