Нагадаем, што ініцыятыва "Хрушы супраць" нядаўна наведала аршанскі прыют дзе ўтрымліваюцца адлоўленыя сабакі. На актывістаў стан сабакаў зрабіў моцнае ўражанне, калі яны пачалі карміць жывёлаў, тыя, нават, біліся за ежу. Місы ў якіх мусіць налівацца вада былі перакуленыя і сабакі пакутвалі ад смагі. Удзельнікаў ініцыятывы затрымалі, амаль усіх прысудзілі да штрафаў, а пасля наведвання міліцыі - па словах актывістаў - высветлілася, што была скрадзена флэшка са здымкамі з прыюта.
Тым не меньш, некаторыя фота і відэа ўдалося захаваць і зараз яны выстаўлены ў інтэрнэт. На відэа паказана ў якіх умовах утрымліваюцца жывёлы, а ў другой палове як адбываецца размова з супрацоўнікамі міліцыі. Акрамя таго, фота аднаго з сабакаў выстаўлена на сайце бясплатных аб'яваў з прапановай бясплатна забраць жывёлу, бо ёй да ўсыплення засталося літаральна два дні.