00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

Скаргі журналістаў не задаволеныя

20.04.2017 13:49

3478 праглядаў, 0 каментароў

Журналісткі "Белсата" і "Радыё Свабода", пакараныя штрафамі ў Оршы, не дамагліся скасавання прысуду ў абласным судзе.

Журналістка тэлеканала "Белсат" Кацярына Бахвалава (Андрэева) у Віцебскі абласны суд на вуліцы Шубіна не з'явілася. Аршанскі суд прызнаў журналістку вінаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (онлайн-трансляцыі ў глабальным сеціве), а таксама ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі падчас выканання імі службовых паўнамоцтваў. Згодна з часткай другой артыкулу 22.9 і артыкулу 23.4 КаАП па сукупнасці інкрымінаваных журналістцы тэлеканалу "Белсат" правапарушэньняў 13 сакавіка суд пакараў яе штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Суддзя абласнога суда Ірына Смалякова пакінула прысуд без зменаў.

Такая ж гісторыя напаткала і журналістку "Радыё Свабода" Галіну Абакунчык, якая мела і акрэдытацыю ад Міністэрства замежных спраў, і пасведчанне журналіста "Радыё Свабода", але атрымала штраф у 25 базавых велічыняў за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (частка 1 артыкулу 23.34). Галіна Абакунчык на суд прыехала, але суддзя Святлана Іванова не зрэагавала ні на якія довады журналісткі і пакінула прысуд без зменаў.

Пасля суду Галіна Абакунчык падзялілася сваімі ўражаннямі. Яе цытуе сайт "Віцебская вясна", які вядуць праваабаронцы Віцебска.

– Каб сказаць, што моцна штосьці ўразіла, дык не, бо добра ведаю судовую сыстэму. Тут ня суд працуе, тут працуе загад. Адкуль ён зыходзіць, гэта пытаньне іншае. Мы можам толькі здагадвацца. Свае аргумэнты суд не прыводзіць, ён іх вышуквае ў тых надуманых, беспадстаўных матэрыялах справы, каб хоць за штосьці зачапіцца і пакінуць ранейшае рашэньне ў сіле.

У нейкім сэнсе судзьдзяў можна нават пашкадаваць. Гэтыя беззаконьні, што цяпер адбываюцца, ня могуць прайсьці бясьсьледна. Яны застаюцца ў дакумэнтах, душах і лёсах людзей. Тыя структуры, якія мусяць бараніць грамадзянскія правы і законы, груба іх парушаюць, чыняць такое бязладзьдзе. Мне падаецца, гэта вернецца гэтым структурам, і вернецца ня ў лепшым выглядзе.

Сёньня я ўпершыню пазнаёмілася з матэрыяламі сваёй справы і зьдзівілася, якое там сабранае на мяне дасье, ледзь не ад самага нараджэньня. Гэта ж колькі людзей было задзейнічана! Цэлая армія сілавікоў за народныя грошы чыніць беззаконьне. І гэта страшна! Не ў літаральным сэнсе – страшныя самі маштабы зла! Але ня трэба яго баяцца. Мы – у сваёй краіне, і мы мусім перамагчы гэтае зло, бо за намі праўда. І якой бы патаптанай праўда ні была, яна ўзыдзе! Няхай яны баяцца!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скаргі журналістаў не задаволеныя

Журналісткі "Белсата" і "Радыё Свабода", пакараныя штрафамі ў Оршы, не дамагліся скасавання прысуду ў абласным судзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение