У Оршы вялікая прыборка пройдзе ў Куцеінскім кар'еры і лясным масіве па вул. Флёрава. Актывісты кампаніі "Зробім!" заклікаюць далучыцца да прыборкі 22 красавіка. Пачатак а 14:00. Месца збору валанцёраў - каля крамы "Белвест" па ул.Флёрава д.3. Мяшкі і пальчаткі забяспечваюць арганізатары.
Акцыя праходзіць пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. "Зробім!" - частка сусветнага руху "Let`s Do It!", які аб'ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў валанцёраў.
У 2016 годзе у прыборках "Зробім!" паўдзельнічала каля 24 тысячы чалавек з больш чым 40 населеных пунктаў краіны. Удзельнікі руху прыбіраюць у лясах, на берагах вадаёмаў, у зялёных зонах гарадоў.
Па любых пытаннях, звязаных з кампаніяй і будучымі прыборкамі можна пісаць на электронную пошту [email protected].