06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Цісканіна ў прыгарадных аўтобусах

25.04.2017 15:33

5995 праглядаў, 6 каментароў

Прыгарадныя аўтобусы не спраўляюцца з вялікай колькасцю людзей.

Сёння 25 красавіка ўсе праваслаўныя хрысціяне адзначаюць свята Раданіца, у які прынята ездзіць на могілкі, наведваць сваіх памерлых родных і блізкіх. Аўтобусны парк №3 г. Ворша ў сувязі з гэтым святам дадаў дадатковыя рэйсы да гарадскіх могілак, аднак іх відавочна не хапае. Прыпынкі прыгараднага транспарту запоўненыя людзьмі. Тым, хто не змяшчаецца ў адзін аўтобус - прыходзіцца чакаць наступнага. У саміх аўтобусах адбываюцца вялікія цісканіны. Многім людзям у сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла з грамадскім транспартам, даводзіцца карыстацца паслугамі таксі.

Карэспандэнт сайта [a href ="http://orsha.eu"]orsha.eu[/a] адправіўся на аўтобусе "Ворша - Чэрвiна" з цэнтра горада да прыпынку "Целянцеева", дзе знаходзіцца адно з самых буйных могілак нашага горада. Праезд па дадзеным маршруце каштуе 55 капеек, аднак у кандуктара вельмі хутка скончылася рэшта, і яна пачала акругляць кошт праезду ў большы бок:

- Нам 7 квіткоў калі ласка, колькі гэта будзе каштаваць?

- 4 рублі давайце.

- А рэшта?

- А дзе я вам зараз рэшту знайду?

З кожным прыпынкам у аўтобусе станавілася ўсё цясней і цясней. Кандуктар не самога благога целаскладу імкнулася прабіцца паміж людзьмі, балюча штурхаючы ўсіх рукамі і ўласным целам, што таксама выклікала масу пярэчанняў і нездаволенасцяў. Людзям тапталі ногі, заціскалі рукі, рвалі сумкі. Перададзеная кандуктарам рэшта з 10 рублёў да бабулі так і не дайшла - згубілася сярод людзей. З часам пасажыры пачалі гучна абурацца і спрачацца адзін з адным.

У сувязі з такой працай грамадскага транспарту, людзям без асабістага аўтамабіля, якія хацяць наведаць сваіх памерлых родных, даводзіцца перажываць проста нечалавечыя ўмовы.

На жаль, сёння гэта не адзінкавы выпадак. Абсалютна з такой жа сітуацыяй людзі сутыкнуліся і на зваротным шляху. Зноў забіты пасажырамі аўтобус, зноў абурэння і крыкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цісканіна ў прыгарадных аўтобусах

Прыгарадныя аўтобусы не спраўляюцца з вялікай колькасцю людзей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение