19 красавіка суддзі Віцебскага абласнога суда пакінулі без зменаў пастановы ў дачыненні да некалькіх валанцёраў, якія прыйшлі ў пункт адлову бяздомных жывёл, які знаходзіцца на тэрыторыі КУП "Аршанская спецаўтабаза", і атрымалі штраф, у суме які складае 150 базавых велічынь.
Роўна праз тыдзень, 26 красавіка ў будынку Віцебскага абласнога суда адбыліся слуханні па астатнім валанцёрам, што прыйшлі пакарміць сабак, сярод якіх і Юлія Малышава, якая была аштрафаваная па трох артыкулах адміністрацыйнага кодэкса, а менавіта за "незаконнае пранікненне на ахоўную тэрыторыю", "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы" , а таксама "незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі".
Заслухаўшы пазіцыю Юліі і азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова прыняла рашэнне пакінуць без зменаў пастанову, вынесеную судом Воршы i Аршанскага раёна. Цяпер на абскарджанне рашэння абласнога суда ў Юліі ёсць 6 месяцаў, пасля гэтага пастанова ўступіць у законную сілу.