00:00

-4

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

Махляроў асудзілі

27.04.2017 12:41

4292 прагляду, 0 каментароў

Маладзёнаў, якія вымагалі грошы за псеўда-парнаграфію асудзілі. І за парнаграфію таксама

Учора - 26-га красавіка - аршанцы маглі назіраць каля суда вялікую колькасць журналістаў. Звычайна такая ўвага да аршанскага правасуддзя прыцягваецца ў дзень палітычных прысудаў, але на гэты раз палітыка была ні пры чым - суд быў выключна крымінальны, затое медыйны.

У гэты дзень судзілі тых самых маладзёнаў якія ад імя міліцыі змаглі выманіць грошы з кішэняў сотняў беларусаў.

Нагадаем, што некалькі маладых аршанцаў стварылі вірус, які блакаваў кампутары карыстальнікаў паведамленнем, што ў пакаранне за тое, што яны праглядалі парнаграфію, мусяць заплаціць штраф. Паведамленне распаўсюджвалася ад імя праваахоўных органаў з-за чаго, па дадзеных следства, 113 чалавек сапраўды пералічылі "штрафы" махлярам. Праўда, не выключана, што пацярпелых больш.

26-га красавіка чатыром абвінавачаным быў вынесены прысуд. Хлопцам інкрымінавалася: распрацоўка і выкарыстанне шкодных праграмаў, кампутаровы сабатаж, пакушэнне на крадзёж з дапамогай кампутаровай тэхнікі, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове і ў асабліва буйных памерах. Дваім "барацьбітам з парнаграфіяй" да абвінавачання далучылі яшчэ і выраб ды распаўсюд парнаграфіі.

Імёны ды прысуды былі агучаныя прэс-сакратаром абласнога суда: Ян Маршаловіч, студэнт БАТУ - 8 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрый Петрашко, супрацоўнік расейскай фірмы - 8,5 гадоў, у абодвух будзе канфіскаваная маёмасць. Алег Сакалоў - абрубшчык у лясгасе, самы малады ўдзельнік групы - яму 21 год, астатнім па 22 - 3 гады "хіміі". І Дзмітрыю Барысевічу, які працаваў дыспетчарам і быў адзіным неаршанцам з асуджаных, таксама 3 гады хіміі.

Акрамя таго, асуджаныя павінны будуць кампенсаваць нанесеную шкоду і вярнуць ахвярам 145 рублёў і 100 рублёў маральнай шкоды. Хаця ў выніку іх дзейнасці толькі за паўгады 2015-га яны зарабілі не меньш за 33.000 даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Махляроў асудзілі

Маладзёнаў, якія вымагалі грошы за псеўда-парнаграфію асудзілі. І за парнаграфію таксама

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение