18:00

+25

4 м/с

995 гПа

21:00

+21

3 м/с

995 гПа

00:00

+16

3 м/с

996 гПа

03:00

+14

3 м/с

996 гПа

06:00

+14

2 м/с

995 гПа

Орша, Здарэнні

Залез на дах бальніцы

29.04.2017 19:28

4943 прагляду, 10 каментароў

Аршанскі відэаблогер забраўся на дах недабудаванай бальніцы.

Руферы. Гэта адносна новае слова, якім сябе называюць маладыя людзі, якія наведваюць дахі вышынных будынкаў з мэтай атрымання чарговай дозы адрэналіну. Сама назва «руфер» паходзіць ад ангельскага тэрміна «roofing», што перакладаецца як наведванне дахаў дамоў, афіцыйна для гэтага не прызначаных. На жаль, часцей за ўсё сярод прыхільнікаў такой забавы падлеткі ва ўзросце 14-18 гадоў, якія шукаюць новыя ўражанні. Маладых людзей не палохае ні прамая небяспека для іх здароўя і жыцця, ні адказнасць, якая можа наступіць з-за такіх захапленняў.

Большасць руфераў здымаюць свае небяспечныя паходы на відэакамеру і выкладваюць дадзеныя ролікі ў сацыяльныя сеткі з мэтай атрымання папулярнасці і павагі сярод сваіх аднагодкаў. Аршанскі видеоблогер Аляксей Пархоменка, які публікуе ролікі на сваім канале YouTube пад псеўданімам Alexey 13, таксама называе сябе руферам і з невялікай перыядычнасцю радуе сваіх гледачоў новымі ролікамі, знятымі на дахах гарадскіх гмахаў. На гэты раз блогер ў якасці новага аб'екта для пакарэння абраў недабудаваную бальніцу, размешчаную прама ў цэнтры горада, насупраць будынку Аршанскага РАУС, што і прымеціў у сваім роліку Аляксей.

Пераканаўшыся, што будоўля нікім не ахоўваецца, блогер свабодна пракраўся на тэрыторыю, а пасля і ў сам будынак праз праём на другім паверсе. Паднімаючыся па лесвіцы будучай бальніцы, Аляксей здымаў цёмныя калідоры, застаўленыя будаўнічым інвентаром, а таксама недабудаваную шахту ліфта. Яго абсалютна не палохаў той факт, што знаходжанне на падобным аб'екце без спецыяльных ведаў можа быць небяспечным.

Пазычыўшы у будаўнікоў невялікую драўляную драбінку, якая стаяла на апошнім паверсе, блогер забраўся на дах будынка і пачаў здымаць панарамы горада з вышыні каля 30 метраў.

На шчасце, гэты паход для Аляксея скончыўся ўсяго толькі новымі ўражаннямі і новым ролікам на YouTube канале. Аднак у свеце вядома шмат выпадкаў, калі па банальнай неасцярожнасці так званыя руферы зрываліся з вялікай вышыні і гінулі. У сувязі з гэтым адміністрацыя нашага сайта настойліва не рэкамендуе паўтараць падобныя рэчы. Гэта можа быць небяспечна для здароўя і нават жыцця.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Залез на дах бальніцы

Аршанскі відэаблогер забраўся на дах недабудаванай бальніцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение