У верасні мінулага года маленькая аршанка Васіліса Армянінава толькі пайшла ў першы клас, пачала дамагацца першых поспехаў у вакале і спартыўных бальных танцах. Нічога не прадвяшчала бяды. Аднак вечарам 13 снежня таго ж года у шасцігадовай дзяўчынкі адбылося кровазліццё ў мозг.
У гэты ж дзень Васілісу прааперавалі ў Воршы, усталявалі вонкавы дрэнаж. Дзяўчынцы быў пастаўлены дыягназ «спантаннае унутрыжалудачкавае кровазліццё, другасная ўнутраная окклюзіонная гідрацэфалія». Пасля гэтага яна перанесла яшчэ дзве складаных аперацыі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Менску.
На дадзены момант Васілісе тэрмінова неабходная дапамога спецыялізаванага неўралагічнага цэнтра "Рэут", які знаходзіцца ў Ізраілі, кошт паслуг якога непад'ёмная для бацькоў дзяўчынкі - $ 206 106 (390 000 BYN). Гэта адзіная замежная клініка, якая пагадзілася прыняць маленькую пацыентку ў такім цяжкім стане. У сувязі з гэтым быў абвешчаны тэрміновы збор сродкаў.
15 мая ў 17:00 у Гарадскім Палацы Культуры "Ворша" (пр-т Тэкстыльшчыкаў 13) у падтрымку Васілісы пройдзе дабрачынны кірмаш, а ў 18.00 - дабрачынны канцэрт з удзелам маладых зорак беларускай эстрады. Кошт квітка 8 рублёў. Усе выручаныя сродкі ад кірмашу і канцэрта будуць пералічаныя на лячэнне Васілісы Армяниновой.