У Багушэўску невядомы ў перыяд з 21 красавіка па 3 мая адціснуў дзверы сарая каля чужога дачнага дома і скраў запчасткі для трактара ды бараны. Страты ацэнены ў 445 рублёў.
У другім выпадку злачынца паквапіўся на аўтамабіль, які стаяў каля дома гаспадара. Невядомы ў ноч з 3-га на 4-е мая з аўтамабіля Фольксваген-пасат зняў радыятарную кратку і дзве супрацьтуманныя фары. Страты ацэнены ў 380 рублёў. У абодвух выпадках заведзены крымінальныя справы.
Паводле інфармацыі Віцебскага УУС