Аказваецца, двое маладых - 22-гадовых - жыхароў Віцебска "працавалі" не толькі ў Оршы, але гастралявалі па ўсёй вобласці. Прычым, спецыялізаваліся выключна на калпаках з колаў аўтамабіляў. У Оршы маладзёны, па звестках міліцыі, пабывалі 26 красавіка калі знялі 3 калпака з Рэно і 4 калпака з Фольксвагена. Таксама, след злачыннай дзейнасці дуэта быў выяўлены ў Гарадокскім, Шумілінскім і Бешанковічскім раёнах.
УУC паведамляе, што маладзёны і раней патраплялі ў поле зроку праваахоўнікаў. Крадзеныя запчасткі яны прадавалі праз інтэрнэт і знаёмых.