Трагедыя адбылася ў ноч з 6 на 7 траўня ў Горацкім раёне. 48-гадовы жыхар Горак накіроўваўся ў свой горад па дарозе Крычаў - Орша, але не справіўся з кіраваннем аўтамабіля і заляцеў у бетонную канструкцыю на збочыне. Канструкцыяй аказаўся знак з назвай горада. У выніку ДТЗ мужчына атрымаў траўмы, яго спрабавалі ўратаваць, адвезлі ў шпіталь, аднак там ён, на жаль, памёр.
Фота ДАІ Магілёўскай вобласці