Нагадаем, што ў гэтым годзе, упершыню за многа гадоў, дэмакраты і выканкам дамовіліся пра супольнае святкаванне 9 мая. Дэмакраты ўдзельнічалі ў агульнагарадскім мітынгу, арганізатарам якога была мясцовая ўлада. Вянок ад дэмакратычных арганізацый быў адным з найбольш яркіх і выдзяляўся на агульным фоне. Акрамя таго, гэта быў адзіны вянок надпіс на якім была аформлена на беларускай мове. Але меньш чым праз 5 хвілін пасля сканчэння ўскладання кветак і вянкоў гэты вянок знік з помніка. Хто і куды яго падзеў нам не вядома.
На фота: вянок ад дэмакратаў у цэнтры фота
На фота: пасля знікнення вянка