У вёсцы Баяры а 13 гадзіне ўзнік пажар у двары дома - гарэлі гаспадарчыя пабудовы, якія належалі амаль 80-гадовай пенсіянерцы. У выніку пажару, моцна пашкоджаны лазня і сарай. А ў самой Оршы ў двары дома №9 па вуліцы Камсамольскай загарэўся аўтамабіль Аўдзі, які належаць грамадзянцы Расіі.
Суседнія раёны таксама не засталіся без здарэнняў у гэты дзень. У вёсцы Плешчыцы Шклоўскага раёна каля 18-48 загарэўся дачны дом калі яго гаспадар быў на вуліцы. У выніку пажару дом моцна пацярпеў.
Вашай увазе фотаздымкі з пажару ў Плешчацах з сайту МНС.