Пра апошнюю такую знаходку паведамляе сайт абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Каля вёскі Засценкі Сененскага раёна днём 17-га мая была знойдзена вялікая колькасць боепрыпасаў: 176 артылерыйскіх снарадаў 45-га калібра, 31 узрывацель да іх, і 9 мінамётных мінаў розных калібраў. Усе боепрыпасы былі знішчаны сапёрамі МУС.
Першая падобная знаходка ў рэгіёне ў гэтым сезоне была знойдзена ў лесе каля адной з вёсак Лезненскага раёна.