03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Пакуль жывыя тыя хто памятае

22.05.2017 13:23

2851 прагляд, 9 каментароў

Аршанскія грамадскія арганізацыі распачынаюць кампанію па зборы інфармацыі пра Сталінскія рэпрэсіі.

Некалькі год таму даўгатэрміновы збор успамінаў пра Сталінскія рэпрэсіі распачала арганізацыя "Звяз", якая займаецца гэтым і да гэтае пары. Цяпер жа шэраг грамадскіх ініцыятываў абвесціла пра пачатак больш шырокай кампаніі па зборы інфармацыі як ад відавочцаў падзеяў, так і праз іншыя магчымасці. Ідэя зрабіць збор інфармацыі больш масавым перашапачаткова ўзнікла калі ў бок "Харкаўскага лесу" (месца пахаванняў ахвяраў рэпрэсій па Магілёўскай шашы - тут растраляныя шмат духавенства розных канфесіяў) пачаў рухацца новы мікрараён. Стала зразумела, што месца павінна стаць вядомае шырокай грамадскасці, але для таго, каб мемарыялізаваць гэтае месца (паставіць помнік ці нейкі іншы знак) павінны быць неаспрэчныя доказы захаванняў, якія можна здабыць з дапамогай археалагічных раскопак. Але раскопкі ў нашых умовах не магчымыя - яны каштуюць дорага і патрабуюць узгадненняў, якія ў сучасных умовах атрымаць не магчыма (улада спрабуе замоўчваць тэму рэпрэсіяў). Таму актывісты плануюць сканцэнтраваць сваю ўвагу на зборы вусных сведчаннняў, а таксама іншых доказаў, якія не звязаныя з раскопкамі.

У сувязі з гэтым, актывісты просяць выйсці на сувязь тых людзей, якія нешта ведаюць пра растрэлы часоў Сталінскіх рэпрэсіяў. Для гэтага трэба даслаць свае кантакты і кароткае апісанне таго што вы ведаеце (памятаеце, чулі ад родзічаў і г.д.) на электронны адрас нашага сайту [email protected]. Актывісты дамовяцца з вамі на сустрэчу і самі прыедуць у зручнае для вас месца і час, каб запісаць гэтыя ўспаміны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пакуль жывыя тыя хто памятае

Аршанскія грамадскія арганізацыі распачынаюць кампанію па зборы інфармацыі пра Сталінскія рэпрэсіі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение