Нагадаем, што ў ноч з 21-га на 22-е мая, прыблізна а 4-30 у Бабінічах ледзь не згарэў двухкватэрны жылы дом. Сайт МНС распавёў падрабязнасці здарэння.
У гэтым доме па вуліцы Паштовая пражывае шматдзетная сям'я ў складзе шасці чалавек. У тым ліку, два трохгадовыя хлопчыкі, адзін чатырохгадовы і дзяўчыны. Некалькі год таму для сем'яў, якія патрабуюць большай увагі - у тым ліку і ў гэтым доме - ўлады ўсталявалі пажарны апавяшчальнік. Гэтая дапамога ўладаў у ноч з нядзелі на панядзелак і выратавала шэсць жыццяў. Тое як запішчаў апавяшчальнік пачула гаспадыня дома з-за чаго і прачнулася. У гэты момант ў доме ўжо было моцнае задымленне, гаспадыня мала што бачыла і арыентавалася ў прасторы толькі па гуку апавяшчальніка. Але ў выніку ўся сям'я здолела пакінуць кватэру, а сусед выклікаў ратавальнікаў.