18:00

+3

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

-0

5 м/с

985 гПа

06:00

-4

3 м/с

987 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Паеў на 5 рублёў, а сядзе

24.05.2017 20:28

3450 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы цішыня, затое ў суседніх раёнах жыццё працягваецца сваіх ходам

Пакуль рыхтавалася і праводзілася выздное паседжанне прэзідыюма ўрада ў Оршы, міліцэйскія зводкі не паведамлялі ні пра адно здарэнне ў Оршы. Затое ў суседніх раёнах, як звычайна, адбываліся дробныя крадзяжы ды іншыя здарэнні.

Так, у Лёзненскім раёне за 19-е чысло зводкі МУС і УУС паведамілі пра два здарэнні: ноччу каля вёскі Дразды быў затрыманы жыхар гэтага раёна, які на сваёй машыне перавозіў 25 тон чорнага металу без адпаведных дакумантаў. А раніцай невядомы з прылаўка гандлёвага месца скраў у прадпрымальніка касметычку. Але ў ёй аказўалася не касметыка, а даволі прыстойная нажыва: два мабільных тэлефоны, 1.040 беларускіх рублёў і 8.000 рублёў расійскіх.

У ноч з 19-га на 20-е мая невядомы залез у незакрыты гараж у Сененскім раёне і скраў адтуль бензапілу ды аккумулятар.

А ў Талачынскім раёне ў першай палове дня 21-га чысла невядомы выставіў шкло ў вакне, залез у прыватны дом і скраў харчы на суму ўсяго ў 5 рублёў. Не зважаючы на малую суму стратаў, была заведзена крымінальная справа. Галодным злачынцам аказаўся 51-гадовы безпрацоўны раней судзімы мужчына.

Таксама нам стала вядома, што злачынцы, якія нядаўна ў двары па вуліцы Магілёўскай скралі ў аўтамабіля аўтамагнітолу былі знойдзены і затрыманыя. Імі аказаліся двое аршанскіх маладзёнаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Паеў на 5 рублёў, а сядзе

У Оршы цішыня, затое ў суседніх раёнах жыццё працягваецца сваіх ходам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение