06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Ноч музеяў у Оршы

25.05.2017 21:05

3378 праглядаў, 4 каментара

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны зноў далучыцца да сусветнай акцыі.

Ноч музеяў - міжнародная акцыя, якая праводзіцца па ўсім свеце з 1997 года і прымеркавана да міжнароднага дня музеяў. Асноўная мэта акцыі - паказаць магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць у музеі моладзь. Менавіта ў гэтую ноч многія музеі адкрыты для наведвальнікаў пасля заходу сонца і амаль да раніцы.

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны ўжо некалькі гадоў запар падтрымлівае сусветную акцыю "Ноч музеяў" і штогод падрыхтоўвае розныя тэматычныя мерапрыемствы спецыяльна да гэтай падзеі. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана 950-годдзю горада Оршы.

Колькі таямніц захоўвае гісторыя старажытнага горада, якому споўнілася 950 гадоў? Ці ўсё мы ведаем аб каханай, здавалася б, знаёмай і, адначасова, такой загадкавай Аршаншчыне? Колькі вады выцякла па знакамітым гандлёвым шляху "З вараг у грэкі" з тых часоў, як полацкі князь Усяслаў Чарадзей пераплыў Барысфен (старажытная назва ракі Дняпро) і трапіў у палон да вераломных кіеўскіх князёў! Праз стагоддзі на тым жа месцы паўстаў грозны фарпост - Аршанскі замак. Ужо ў 1620 годзе аршанцы атрымалі Магдэбургскае права, абралі сабе герб і напісалі звод законаў, якія выконваў кожны жыхар горада. Вялікі французскі імператар Напалеон Банапарт палічыў сваім абавязкам наведаць наш горад... праўда, не з мірнымі намерамі... У канцы пазамінулага стагоддзя Оршы выпаў гонар стаць найбуйнейшым чыгуначным скрыжаваннем на мяжы Захаду і Усходу. Пад выразным кіраўніцтвам легендарнага камбрыга Дзядзькі Косці, у гады ІІ Сусветнай вайны, гэты чыгуначны вузел стаў месцам жорсткай рэйкавай барацьбы супраць нямецкіх акупантаў. Горад разбураўся і зноў паўставаў з попелу, перажываючы ўзлёты і падзенні. Але столькі нераскрытых таямніц і незафарбаваных белых плям засталося ў кожнай падзеі, у лёсе кожнага героя, у кожным завулку і старадаўнім будынку горада!

Наведвальнікі музея ў гэтую ноч пройдуць па "Часовай восі" важныя вехі гісторыі нашай Оршы, а таксама паспрабуюць "Пачастунак аршанскага мельніка", гаспадара млынавага кола млына на Ршы, хлебнага сімвала горада, а ў самай першай у горадзе аптэцы змогуць паспрабаваць на смак лепшыя рэцэпты лячэбнага травянога настою.

Далучыцца да сусветнай акцыі "Ноч музеяў" і адкрыць для сябе яшчэ больш цікавых фактаў пра багатую гісторыю роднага горада ўсе аршанцы змогуць у суботу 27 мая з 20:00 да 23:00 у калегіуме езуітаў. Уваход вольны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ноч музеяў у Оршы

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны зноў далучыцца да сусветнай акцыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение