06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Фотарэпартаж з "Ночы музеяў"

29.05.2017 09:03

2995 праглядаў, 5 каментароў

Чым запамятаецца аршанцам "Ноч музеяў" у Оршы.

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны ўжо некалькі гадоў падрад падтрымлівае сусветную акцыю "Ноч музеяў", і гэты год не стаў выключэннем. Увечары 27 мая работнікі музея зладзілі для жыхароў горада сапраўднае свята, прысвечанае 950-годдзю горада Оршы.

На пляцоўцы каля калегіума езуітаў у гэты вечар аршанцаў чакалі вулічныя музыкі і дзіцячыя аніматары, бясплатная дэгустацыя прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната, а таксама выстава-кірмаш, дзе кожны мог набыць сабе памятны сувенір.

Усім дарослым наведвальнікам пры ўваходзе ў будынак калегіума жанчыны ў нацыянальных касцюмах прапаноўвалі паспрабаваць наліўку, прыгатаваную па асобым рэцэпце, а таксама стравы беларускай кухні, спецыяльна прыгатаваныя да свята.

Кожны куток іезуіцкага калегіума ў гэты вечар быў аддадзены пад пэўны конкурс альбо віктарыну. Наведвальнікі музея ўдзельнічалі ў латарэях, малявалі на вёрткім палатне, спрабавалі печыва з прадказаннем, а таксама спаборнічалі ў папулярнай гульні "Кракадзіл". Нямала увагі было аддадзена і дзецям, для якіх праводзіліся спецыяльныя конкурсы і розыгрышы. У адным з пакояў калегіума наведвальнікам паказвалася тэатральная замалёўка.

Ноч музеяў - штогадовая акцыя, якая праводзіцца з мэтай прыцягнення ў музеі падрастаючага пакалення. Праз гульні, віктарыны і тэатральныя замалёўкі маладым людзям распавядаецца пра культуру і побыт нашых продкаў, пра падзеі, якія адбыліся на нашай зямлі. І ў гэты вечар, калідоры іезуіцкага калегіума былі запоўненыя моладдзю, што, на жаль, немагчыма ўбачыць у звычайныя дні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фотарэпартаж з "Ночы музеяў"

Чым запамятаецца аршанцам "Ноч музеяў" у Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение